Сумесна з былым метадыстам па фальклоры Дубровенскага раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Анастасіяй Мікалаеўнай Красоўскай аддзелам маркетынгу створаны зборнік “Фальклорная спадчына вёскі Ляды”. Які ўключае не толькі тэксты песень, а яшчэ і абрадавую дзейнасць. Зборнік распавядае як на Лядняншчыне адзначалі хрэсьбіны, Троіцу, свята Святога Міколы, Купалле, Саракі, як праводзіцца абрад “Ганяць маладу на ваду” і інш.